BE RU EN

Крымінальны аўтарытэт з Кыргызстану забіты ў Менску?

  • 19.02.2015, 21:20

Інфармацыя аб забойстве крымінальнага аўтарытэта Алмамбета Анапіяева цяпер удакладняецца.

Пра гэта Радыё "Азаттык" паведамілі крыніцы ў Дзяржкамітэце нацыянальнай бяспекі Кыргызстану.

Начальнік галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Кыргызстана Мірлан Каніметаў паведаміў, што інфармацыя аб забойстве крымінальнага аўтарытэта Алмамбета Анапіяева была атрыманая і цяпер удакладняецца.

Копію пашпарта грамадзяніна Расеі з фатаграфіяй Алмамбета Анапіяева, выдадзенага на імя Шакірава Алмазбека Мійзамавіча і фатаграфію акрываўленага цела крымінальнага лідара спецслужбы Беларусі ў гэты ж дзень пераправілі ўладам Кыргызстана.

Алманбет Анапіяеў нарадзіўся 17 жніўня 1973 у вёсцы Жэкэндзі Алайскага раёна Ошскай вобласці.

У 2003 годзе быў асуджаны паводле абвінавачвання ў рабаванні на восем гадоў пазбаўлення волі Кадамжайскім раённым судом Кыргызстану, але праз тры гады быў датэрмінова вызвалены.

У студзені 2011 года яму было завочна выстаўленае абвінавачванне паводле артыкулаў 123 (выкраданне чалавека), 168 (разбой) і 125 (незаконнае пазбаўленне волі) КК КР, пасля чаго ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Паводле неафіцыйных звестак, Анапіяеў апошнія некалькі гадоў пражываў у ААЭ. У 2012 годзе ўлады ЗША ўключылі яго разам з іншым крымінальным аўтарытэтам Камчы Кальбаевым у чорны спіс у якасці чальца міжнароднай крымінальнай групоўкі, на ягоны рахунак быў накладзены арышт.

Апошнія навіны