BE RU EN

YouTube рыхтуе платную падпіску

  • 19.02.2015, 20:04

Відэахостынг YouTube рыхтуецца найбліжэйшым часам увесці сэрвіс платных падпісак.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт YouTube Робэрт Кінкл, паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на CNBC.

Падпіска з'явіцца цягам некалькіх месяцаў. Як мяркуецца, сэрвіс дазволіць глядзець відэаролікі без рэкламы. Такая паслуга дазволіць Google канкураваць з амерыканскімі Netflix і Amazon.

На YouTube ўжо ёсць платны музычны сэрвіс Music Key, запушчаны ў лістападзе 2014 года. Тады ж стала з'яўляцца інфармацыя аб тым, што Google можа ўвесці платную магчымасць прагляду ролікаў без рэкламы.

Апошнія навіны