BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як мозг чалавека «падарожнічае ў мінулае»

  • 19.02.2015, 19:01

Памяць чалавека працуе з так званымі «біркамі», якія даюць магчымасць упарадкоўваць успаміны.

Да такой высновы прыйшлі амерыканскія нейрафізіёлагіі з навукова-даследчага інстытута Вандэрбільта ў Нэшвілеі, піша «Росбалт».

Даследчыкі выкарыстоўвалі звышдакладныя тамографы для назірання за зменамі ў мозгу паддоследных, калі тыя, падчас экспэрыментаў, успаміналі пэўныя сітуацыі, піша партал Opensmi. Доследным шляхам навукоўцы змаглі давесці, што за ўспаміны нясе адказнасць сярэдзінна-цемянная доля чалавечага галаўнога мозгу (MTL). Пры гэтым яе пярэдняя частка падключаецца, калі чалавек успамінае штосьці тое, што адбылося надоечы, а задняя актывізуецца пры «адпраўцы ў мінулае», калі чалавек пачынае ўзгадваць тое, што было даволі даўно.

Даследнікі высветлілі, што выяўленыя імі «біркі» дапамагаюць людзям запамінаць працяглыя ў часе падзеі і дапамагаюць парадкаваць іх.

Апошнія навіны