BE RU EN

Парашэнка: Расея, як краіна-агрэсар, не будзе міратворцам у Данбасе

  • 19.02.2015, 17:27

Расея не можа і не мае права браць удзел у міратворчым кантынгенце ў Данбасе.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на прэс-канферэнцыі ў чацвер падчас прамовы аб ініцыятыве прыцягнуць міратворчы кантынгент ААН на Данбас, піша "Украінская праўда".

"Хацеў бы цвёрда падкрэсліць, Расея, як краіна-агрэсар, не можа і не мае права браць удзел у гэтай міратворчай аперацыі", - падкрэсліў ён.

"Мы не пагодзімся на такі фармат міратворчай місіі, які павінен легалізаваць шматтысячны расейскі кантынгент. І такіх "міратворцаў" ужо хапае", - адзначыў ён.

Парашэнка таксама адзначыў, што для Украіны жаданы фармат міратворчай місіі - гэта паліцэйская місія ЕЗ.

"Я паінфармую еўракамісара аб пастанове, якую ўчора прыняла РНБА, аб запрашэнні ва Украіну міратворчых падраздзяленняў пажадана ў фармаце паліцэйскай місіі ЕЗ, якая павінна дзейнічаць на падставе высноў Рады бяспекі ААН", - сказаў ён.

Фота: AP

Апошнія навіны