BE RU EN

АБСЕ абмяркоўвае адпраўку міратворцаў у Данбас

  • 19.02.2015, 16:32

АБСЕ разглядае пытанне аб міратворчай місіі ў Данбасе.

Кіраўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ілка Канерва закрануў у чацвер 19 лютага на пасяджэнні асамблеі пытанне аб накіраванні міжнароднай міратворчай місіі ва Украіну, піша liga.net.

"Пасля падзей у Дэбальцаве я павінен прапанаваць разгледзець пытанне аб накіраванні міжнароднай міратворчай місіі ва Украіну", - сказаў ён.

Увечары 18 лютага пасля пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны стала вядома, што Украіна мае намер звярнуцца да ААН і ЕЗ з просьбай аб увядзенні міратворчага кантынгенту, каб спыніць "хранічнае парушэнне" спынення агню з боку расейскіх войскаў і наймітаў у Данбасе.

Апошнія навіны