BE RU EN

Джып для «Правага сэктара» назвалі ў гонар Brutto (Фота)

  • 19.02.2015, 13:49

Грошы на аўтамабіль сабралі ўкраінскія валанцёры.

Украінскія валанцёры сабралі грошы і купілі для вайскоўцаў джып, які атрымаў назву Brutto - беларускага гурта Сяргея Міхалка. «Еўрарадыё» пацікавілася ў валанцёркі Вольгі Гальчанкі, чаму менавіта так назвалі аўтамабіль.

«Гэта джып, які я купіла і які мы наважылі назваць як гурт, чыя музыка зайграла на рынгтоне аднаго з людзей, што быў падчас куплі. Спрэс выпадкова», - заявіла яна.

Са слоў валанцёркі, джып адправяць у Пяскі ля Данецкага аэрапорта ў 5-ы батальён Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сэктар». Атрымае яго першая штурмавая рота.

Апошнія навіны