BE RU EN

Кошт нафты маркі Brent упаў ніжэй за $59 за барэль

  • 19.02.2015, 12:39

Кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent упаў ніжэй за $59 за барэль, пераадолеўшы чарговую псіхалагічную мяжу.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на Лонданскай біржы.

На 11.55 красавіцкія ф'ючэрсы нафты маркі Brent патаннелі на 1,35%, да $58,58 за барэль, піша «Газета.Ru».

Дагэтуль сакавіцкія ф'ючэрсы нафты маркі WTI упалі ў кошце на 3,62%, да $50,25 за барэль.

Раней паведамлялася, што сусветныя кошты нафты прадаўжаюць зніжацца ў чаканні публікацыі статыстыкі аб камерцыйных запасах нафты ў ЗША.

Апошнія навіны