BE RU EN

Рон Говард экранізуе «Інфэрна» Дэна Браўна

  • 18.02.2015, 19:48

Галоўную ролю сыграе Том Гэнкс.

Над экранізацыяй чацвёртага рамана амэрыканскага пісьменніка Дэна Браўна пра прафэсара Робэрта Лэнгдана «Інфэрна» зноў будзе працаваць Рон Говард, які паставіў папярэднія два фільмы франшызы - «Код Да Вінчы» ды «Анёлы і дэманы», паведамляюць «Беларускія навіны» са спасылкай на The Hollywood Reporter.

Дзеянне «Інфэрна» пачынаецца ў Фларэнцыі, у адной з лякарняў якой Робэрт Лэнгдан прачынаецца з амнэзіі. Мясцовая лекарка Сіена Брукс, якую сыграе Фэлісіці Джонс, паведаміла яму, што ён атрымаў страсенне мозгу ў выніку кулявой раны. Нават не паспеўшы як след асэнсаваць гэтую навіну, Лэнгдану даводзіцца ўцякаць ад кілераў. Доктарка Брукс спрабуе яму дапамагчы, а ім двум трэба будзе, ні многа ні мала, выратаваць чалавецтва, зразумеўшы таямніцу, зашыфраваную ў «Боскай камедыі» Дантэ.

У «Інфэрна» таксама запрошаныя зорка французскай камедыі «1+1» Амар Сі ды індыйскі актор Ірфан Хан, вядомы з драмы «Жыццё Пі».

Хан сыграе кіраўніка таемнай арганізацыі, якая будзе дапамагаць Лэнгдану, а Амар Сі выканае ролю кіраўніка каманды, якая займаецца прафілактыкай вірусных захворванняў.

Чакаецца, што ў сусветны паказ «Інфэрна» выйдзе 12 кастрычніка 2016 года.

Апошнія навіны