BE RU EN

У каталікоў пачаўся Вялікі пост

  • 18.02.2015, 19:20

18 лютага ў Каталіцкай царкве Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост.

У гэты дзень у касцёлах падчас Імшы здзяйсняюць абрад пасыпання галавы попелам, які нагадвае, што чалавек - прах. Таксама абрад з'яўляецца знакам пакаяння, прымірэння з Богам праз скруху сэрца, піша БелаПАН.

У Папяльцовую сераду католікі трымаюць строгі пост, многія праводзяць гэты дзень толькі на хлебе і вадзе.

Вялікі пост будзе доўжыцца 40 дзён, за выключэннем нядзель, калі пост перарываецца.

Вялікдзень у 2015 годзе каталікі адзначаць 5 красавіка.

Апошнія навіны