BE RU EN

Апублікаванае відэа вываду ўкраінскіх вайскоўцаў з Дэбальцава

  • 18.02.2015, 18:31

Частку ўкраінскіх вайскоўцаў удалося вывесці з атачэння ў раёне Дэбальцава.

СМІ апублікавалі відэа вываду ўкраінскіх вайскоўцаў і тэхнікі з Дэбальцава. Вайскоўцаў вывозяць на грузавіках у бок Арцёмаўска, піша zn.ua.

"Вельмі моцныя абстрэлы. Мы памаліліся ўсе. Ужо сто раз усе развіталіся з жыццём. У іх вельмі вялікая, моцна добрая артылерыя", - каментуе сітуацыю ў Дэбальцаве адзін з вайскоўцаў.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка перад ад'ездам у зону АТА зрабіў заяву, згодна з якой Узброеныя сілы Украіны праводзяць планавы арганізаваны адвод падраздзяленняў з Дэбальцава. Са слоў прэзідэнта, блізу 80% асабовага складу адтуль ужо выведзена. Пры гэтым, інфармацыя, дадзеная Парашэнку, не адпавядае заявам некаторых афіцэраў АТА. У сераду стала вядома, што ўкраінскія войскі пачалі прарывацца з атачэння пад Дэбальцавам. Раней, прарвацца ўдалося не ўсім.

Апошнія навіны