BE RU EN

Сяргей Штода: Я ў парадку, падрабязнасці заўтра

  • 18.02.2015, 17:44

Арганізатар акцыі грузаперавозчыкаў на волі пасля 15 дзён на Акрэсціна.

Уранку 18 лютага дырэктар фірмы грузаперавозак Сяргей Штода павінен быў выйсці на свабоду, аднак яго некаторы час трымалі ў міліцыі. Цяпер ён на волі і заўтра збіраецца правесці прэс-канферэнцыю, пра што ён і паведаміў журналісту charter97.org.

«Я ў парадку, тэлефон пакуль не ўключаў, але ўжо дома. Усе падрабязнасці раскажу заўтра на прэс-канферэнцыі», - сказаў ён.

Нагадаем, Сяргей Штода быў затрыманы і асуджаны 3 лютага напярэдадні акцыі пратэсту перад Домам ураду ў цэнтры Менска ў сераду. У аўторак ён накіроўваўся на запланаваную сустрэчу з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім у Доме ўрада. Бізнэсоўца затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы. Пасля гэтага яго арыштавалі на 15 дзён.

Апошнія навіны