BE RU EN

«Нармандская чацвёрка» ўвечары правядзе тэлефонныя перамовы

  • 18.02.2015, 17:37

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмяркуюць сітуацыю ў Данбасе.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Парыжы афіцыйны прадстаўнік французскага ўрада Стэфан Ле Фоль, паведамляе ТАСС.

Перамовы пройдуць сёння ўвечары праз тэлефон.

Нагадаем, учора прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель пытанне парушэння баявікамі рэжыму спынення агню ў Данбасе.

Фота: AP

Апошнія навіны