BE RU EN

Авіярэйсы паміж Менскам і Стамбулам перапыненыя праз віхуру

  • 18.02.2015, 14:57

Запланаваны на сераду пасажырскі авіярэйс са Стамбула ў Менск скасаваны праз снежную віхуру ў Турцыі, зваротны рэйс - таксама.

З інфармацыі, размешчанай на онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Менск, вынікае, што самалёт авіякампаніі Turkish Airlines павінен быў прызямліцца ў беларускай сталіцы 18 лютага а 16.00, зваротны вылет планаваўся на 17.00 паводле менскага часу.

Як паведамляла агенцтва "Інтэрфакс", міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле, галоўная паветраная гавань Турцыі, у сераду абвясціў аб прыпыненні ўсіх рэйсаў праз снежную віхуру. Са слоў прадстаўніка Галоўнай управы дзяржаўных аэрапортаў Турцыі (DHMI), пакуль невядома, калі авіястасункі будуць адноўленыя. Як інфармуе турэцкае выданне Hurryiet, 17-19 лютага ў аэрапорце скасаваныя 168 рэйсаў.

Праз складаныя ўмовы надвор'я чацвёрты па велічыні авіяперавозчык Еўропы Turkish Airlines скасаваў усе 200 рэйсаў з некалькіх аэрапортаў, запланаваныя на сераду і чацвер, гаворыцца ў паведамленні на вэб-сайце кампаніі.

Фота: Berk Ozkan/Anadolu Agency/Getty Images

Апошнія навіны