BE RU EN

Грузаперавозчыка Сяргея Штоду не выпускаюць з міліцыі

  • 18.02.2015, 14:18

Сёння скончыўся адміністрацыйны арышт Сяргея Штоды - грузаперавозчыка, які быў затрыманы і асуджаны 3 лютага.

Тады ён накіроўваўся на запланаваную сустрэчу з першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім у Доме ўрада, паведамляе «Радыё Свабода».

Бізнэсоўца затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы. Пасля гэтага Сяргея Штоду арыштавалі на 15 дзён.

Аднак у прызначаны час з турмы бізнэсовец так і не выйшаў. Як паведаміла ягоная жонка Вольга, а 12.30 муж ёй патэлефанаваў з аддзялення міліцыі, удакладніўшы, што сюды яго прывезлі з ізалятара часовага ўтрымання.

Апошнія навіны