BE RU EN

У Менску затрымалі наркадылераў, што ганялі «пад кайфам» на машыне

  • 18.02.2015, 11:54

Аднаму з затрыманых 17 гадоў, другому 21 год.

Супрацоўнікі ДАІ і наркакантролю ў Менску затрымалі двух наркадылераў, якія ў стане алкагольнага ап'янення раз'язджалі па горадзе на машыне. Аднаму з затрыманых 17 гадоў, другому 21 год. Пры сабе ў іх было 9 грамаў наркотыку «Альфа PVP».

Як паведамляе БелаПАН, яны затрыманыя ў падазрэнні ў продажы псіхатропаў. Уважаецца, што маладзёны куплялі буйныя партыі праз інтэрнэт, а пазней рэалізоўвалі больш дробныя партыі спажыўцам, выкарыстоўваючы тайнікі і закладкі ў горадзе. Штодня рабілася больш за дзесятак такіх закладак.

На затрыманых распачатая крымінальная справа ч. 3 арт. 328, паводле якога прадугледжаны максімальны тэрмін пакарання да 12 гадоў турмы.

Апошнія навіны