BE RU EN

Агентка Азаранкі: «Віка поўная рашучасці зноў загуляць на высокім узроўні»

  • 18.02.2015, 11:40

Агентка Вікторыі Азаранкі Мэйлен Ту пацвердзіла інфармацыю аб пачатку супрацоўніцтва экс-першай ракеткі свету з Вімам Фісэтам.

«Пасля пяці выдатных гадоў, якія Віка правяла з Сэмам, ён наважыў перайсці ў іншую каманду, і яна жадае яму ўсяго найлепшага. Віка поўная рашучасці пачаць новую старонку сваёй кар'еры пасля траўмы і зноў загуляць у тэніс на высокім узроўні», - прыводзіць словы Ту Tennis.com.

Дадамо, учора бельгійскі журналіст Філіп Дэвульф паведаміў, што Азаранка і Фісэт дамовіліся аб тыднёвым выпрабавальным тэрміне, піша by.tribuna.com.

Фота: Reuters

Апошнія навіны