BE RU EN

Нусмір Фаіч: У чэмпіянаце Беларусі меруся забіць 12 галоў

  • 17.02.2015, 21:47

Навабранец менскага "Дынама" Нусмір Фаіч распавёў аб планах на найбліжэйшы сэзон.

Нападнік з Босніі і Герцагавіны Нусмір Фаіч у інтэрв'ю "Прессболу" распавёў, колькі галоў мерыцца забіць у наступным сэзоне. Балканец плануе вызначыцца 12 разоў. У мінулым сезоне ён правёў 16 галоў за славенскі "Марыбор".

- Колькі галоў хочаш забіць у чэмпіянаце Беларусі?

- Дванаццаць. Для мяне гэта стане добрым вынікам. Мяркую, мэта дасягальная. У «Марыборы» ж я ў мінулым сэзоне настраляў 16 галоў.

- Твае моцныя і слабыя бакі?

- Да плюсаў залічу гульню галавой і левай нагой. А мінусы... Не, пра іх казаць не хацелася б.

Апошнія навіны