BE RU EN

Дробнае ДТЗ выклікала калапс у цэнтры Менска

  • 17.02.2015, 18:36

Праз дробнае ДТЗ на праспекце Незалежнасці ў самы розрух запыніўся цэнтр горада.

Аб аварыі на сталічным праспекце Незалежнасці tut.by паведамляюць карыстальнікі. Мяркуючы з фота, пашкоджанні атрымалі толькі аўтамабілі, людзі не пацярпелі.

Аднак гэта дробнае ДТЗ выклікала калапс у цэнтры места: практычна не едуць аўтамабілі ў кірунку цэнтра з боку вуліцы Казлова, дзе і пачынаецца затор, ускладнены рух і ў кірунку плошчы Якуба Коласа.

Улічвайце гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў.

Апошнія навіны