BE RU EN

Сярод белага дня з заводу «Трансмаш» скралі 15 тон металу

  • 17.02.2015, 15:37

Чацвёра рабочых магілёўскага заводу «Трансмаш» ААТ «МАЗ» падазраюцца ў крадзяжы 15 тон легаванага металу.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк, высветлена, што чацвёра рабочых «Трансмаша» арганізавалі злачынную групу, дзейнасць якой была накіраваная на атрыманне даходу з дапамогай перапродажу скрадзенага металу.

«Удзень, у працоўны час падазраваныя пагрузілі ў грузавую аўтамашыну 15 тон легаванага металу і вывезлі за межы прадпрыемства. Пасля выкрадзены метал быў знойдзены ў прыватным домаўладанні ў аднаго з падазраваных», - распавяла Саленюк.

У дачыненні да выкрадальнікаў распачатая крымінальная справа, высвятляецца сума шкоды.

Апошнія навіны