BE RU EN

Хамутоўскі пяройдзе ў ФК «Дынама-Менск»

  • 17.02.2015, 14:53

36-гадовы Васіль Хамутоўскі правёў у сталічным манежы першую трэніроўку з дублюючым складам менскага «Дынама».

Вялікая імавернасць таго, што найбліжэйшымі днямі брамнік падпіша з клубам паўнавартасны кантракт.

«Прессбол» паведамляе, што гэтую інфармацыю пацвердзіў старшыня назіральнай рады клуба Юрый Чыж. Плануецца, што да асноўнага складу «бела-блакітных» Васіль Хамутоўскі далучыцца на трэцім турэцкім зборы, які стартуе напачатку сакавіка.

Мінулы сезон футбаліст правёў у складзе жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа».

Апошнія навіны