BE RU EN

За тры дні ў Міжземным моры выратаваны 2700 мігрантаў

  • 17.02.2015, 9:38

Паводле звестак агенцтва ў справах бежанцаў ААН, з 13 лютага ў Міжземным моры выратаваны 2700 мігрантаў.

Чакаецца, што ў аўторак лодкі з сотнямі новых мігрантаў наблізяцца да берагоў Італіі, дзе прадоўжыцца выратавальная аперацыя берагавой аховы. Адміністрацыя выспы Лампедуза ледзь спраўляецца з наплывам людзей, якія спрабуюць незаконна трапіць у Еўропу з Лівіі, паведамляе BBC.

Многія дзеці і жанчыны былі вымушаныя начаваць пад адкрытым небам.

Прадстаўнік ААН адзначае, што колькасць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць па моры ў Італію зімой, з'яўляецца беспрэцэдэнтнай.

Апошнія навіны