BE RU EN

Інтэрпол сканфіскаваў у Беларусі 8 тысяч «фальшывых» яек

  • 16.02.2015, 21:29

Інтэрпол у Беларусі сканфіскаваў больш за 8 тон яек з падробленымі сэртыфікатамі якасці.

Інтэрпол у панядзелак абвясціў аб канфіскацыі блізу 2,5 тысяч тон "фальшывых" прадуктаў харчавання і 275 тысяч літраў падробленых напояў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на агенцтва ЭФЭ.

Канфіскацыя прадукцыі праводзілася на працягу леташняга снежня і сёлетняга студзеня ў рамках міжнароднай аперацыі, якая праводзілася ў 47 краінах.

Як паведамілі ў арганізацыі, Інтэрпол выняў 8,5 тоны яек у Беларусі пасля выяўлення падробленых сэртыфікатаў якасці на іх.

Найбольшая частка сканфіскаваных напояў належыць да алкагольнай прадукцыі, адзначае ЭФЭ.

Апошнія навіны