BE RU EN

Дзень Салідарнасці ў Бярозе: «Свабоду палітвязням!»

  • 16.02.2015, 16:14

Бярозаўскія актывісты нагадалі пра вязняў сумлення.

У Дзень Салідарнасці з палітвязнямі жыхары Бярозы ўбачылі на вуліцах горада ўлёткі з выявай экс-кандыдата ў прэзідэнты, які адбывае пакаранне ў турме, Мікалая Статкевіча і надпісам: «Свабоду палітвязням», паведамляе «Радыё Рацыя».

Акрамя гэтага ў цэнтры горада на адным з аўтобусных прыпынкаў з'явіўся вялікі плакат. На ім партрэты зніклых: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з надпісам: «Мы памятаем».

Такім чынам невядомыя нагадалі жыхарам Бярозы аб наяўнасці палітвязняў у краіне, а таксама пра тое, што да гэтага часу не знойдзеныя зніклыя палітыкі.

Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца з'яўляецца Днём Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у Беларусі, а таксама - у шматлікіх краінах свету.

Апошнія навіны