BE RU EN

Ангела Мэркель аб «замірэнні» ў Данбасе: Няма гарантый, што ўсё спрацуе

  • 16.02.2015, 16:01

Канцлерка Нямеччыны расцэньвае падпісанае ў Менску пагадненне аб спыненні агню на ўсходзе як вельмі нетрывалае.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак агенцтва Bloomberg, піша «Інтэрфакс».

«Цалкам зразумела, што трэба будзе вельмі шмат зрабіць, каб захаваць мір», - сказала яна журналістам у Берліне.

Са слоў канцлеркі ФРГ, «няма гарантый, што ўсё спрацуе». «Гэта вельмі цяжкі шлях», - падкрэсліла Мэркель.

Нагадаем, «Нармандская чацвёрка» ў складзе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, французскага лідара Франсуа Аланда, канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель, а таксама ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі дамовілася на мінулым тыдні ў Менску аб спыненні агню на ўсходзе Украіны. Гэты рэжым увайшоў у дзеянне ў ноч на 15 лютага.

Апошнія навіны