BE RU EN

Нафта маркі Brent падаражэла да $62 за барэль

  • 16.02.2015, 14:53

Нафта маркі Brent з пастаўкамі ў красавіку падаражэла да $62 за барэль.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў Лонданскай біржы.

Перавысіўшы псіхалагічную мяжу, на 14.30 красавіцкія ф'ючэрсы нафты маркі Brent выраслі ў кошце да $62,01 за барэль, рост склаў 0,79%, піша «Газета.Ru».

Да гэтага часу сакавіцкія ф'ючэрсы нафты маркі WTI падчас таргоў Нью-Ёрскай біржы патаннелі на 0,44%, да $52,55 за барэль.

Апошнія навіны