BE RU EN

Беларусы адзначаюць Дзень Салідарнасці

  • 16.02.2015, 14:25

Напярэдадні Дня салідарнасці ў паштовых скрынях берасцейцаў з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра беларусаў, якія сядзяць у турмах за свае перакананні.

Фота даслалі ў рэдакцыю charter97.org жыхары абласнога цэнтра.

Улёткі з'явіліся ў паштовых скрынях дамоў новага мікрараёна на поўдні горада.

Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца з'яўляецца Днём Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у Беларусі, а таксама - у шматлікіх краінах свету.

Апошнія навіны