BE RU EN

За дзень «замірэння» баевікі 112 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА

  • 16.02.2015, 12:37

У Данбасе, нягледзячы на Менскія дамоўленасці, прадаўжаюцца абстрэлы пазіцый сіл АТА.

«Аналізуючы 1 дзень пасля пачатку замірэння, можна сцвярджаць - незаконныя ўзброеныя фармаванні не выконваюць падпісаных пагадненняў. З пачатку рэжыму «цішыні» супернік 31 раз ужываў рэактыўныя сістэмы залпавага агню, 4 разы танкі, 56 - артылерыю і мінамёты», - паведамляе прэс-цэнтр АТА ў «Фэйсбуку».

Адзначаецца павелічэнне колькасці абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў у Дэбальцаўскім кірунку.

«За мінулы дзень 88 раз тэрарысты наносілі ўдары па Дэбальцава і навакольных пасёлках выкарыстоўваючы практычна ўсе віды зброі. У напрамку, больш за ўсё ад абстрэлаў ворага пацярпелі Дэбальцава, па якім злачынцы 19 разоў білі з «Градаў», Чарнухіна - якое тройчы штурмавалі бандфармаванні і 4 разы абстралялі з «Градаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, ад «Градаў» і артылерыі пацярпелі пасёлкі Папасная, Санжараўка, Залатое, Камянка.

Паводле аператыўных звестак штаба АТА, тэрарысты атрымалі загад любым коштам узяць Дэбальцава, і справакаваць украінскіх вайскоўцаў. Акрамя таго, у планах баевікоў быў абстрэл Данецка, піша zn.ua.

Тым не менш, інтэнсіўнасць абстрэлаў пазіцыі ў Луганскім і Данецкім кірунках трохі паменшылася. Ад мінамётнага агню пацярпелі Ташкоўка, Опытнае, Наватошкаўскае. У Марыупальскім кірунку двойчы з танкаў злачынцы вялі агонь па пасёлку Шыракіно.

«Увогуле, за дзень, супраціўнік 112 разоў наносіў агнявыя удары па сілах антытэрарыстычнай аперацыі. Нашы вайскоўцы агонь адкрывалі толькі ў адказ», - падсумоўваецца ў паведамленні.

Апошнія навіны