BE RU EN

Беларус на Lexus трапіўся ў Вільні п'яным за рулём

  • 16.02.2015, 12:19

Паліцыі ён заявіў, што проста піў валяр'янку.

У нядзелю раніцай дарожная паліцыя Вільні правяла рэйд на праспекце Лайсвэс, паведамляе delfi.lt. Сярод тых, хто трапіўся нападпітку быў і грамадзянін Беларусі на Lexus. Са слоў мужчыны, ён прыехаў у сталіцу Літвы для ўдзелу ў таварыскіх спаборніцтвах у футболе, прысвечаных Дню незалежнасці. Пасля матчу адбыўся фуршэт.

Кіроўцу здавалася, што праміле павінны былі ўжо «выпарыцца» з ягонага арганізму. Аднак агляд зафіксаваў ап'яненне лёгкай ступені - 0,54 праміле. Паліцэйскіх мужчына спрабаваў пераканаць у тым, што піў валяр'янку.

А вось іншы кіроўца на Volkswagen Golf быў упэўнены, што эфект ад мінулай вечарынкі ў Дзень святога Валянціна да раніцы захаваўся, таму сустрэчы з паліцыяй наважыў пазбегнуць. Убачыўшы кардон, ён спыніўся на аўтобусным прыпынку за пару сотняў метраў ад яго і выйшаў. Але праваахоўнікі яго ўсё ж спынілі. Мужчына прызнаўся: алкаголь ўжываў. Аднак агляд паказаў нуль праміле - усё выветрылася.

Фота: DELFI

Апошнія навіны