BE RU EN

Сусветныя кошты нафты зніжаюцца

  • 16.02.2015, 9:29

Кошты нафты зніжаюцца праз боязь празмернасці на рынку, а таксама на фоне звестак аб слабым эканамічным росце ў Японіі.

Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша gazeta.ru.

На 08.34 кошт красавіцкіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent апусціўся на 0,31%, да $61,33 за барэль. Кошт нафты маркі WTI з пастаўкамі ў сакавіку знізіўся на 0,21%, да $52,67 за барэль.

На думку экспертаў Bank of America Merrill Lynch, сусветныя кошты нафты прадоўжаць зніжацца бліжэйшымі двума месяцамі і будуць таргавацца на ўзроўні ніжэй за $40 за барэль.

Эканамічны рост Японіі за апошні квартал 2014 склаў 0,6%. Аналітыкі чакалі росту эканомікі Японіі на 0,9%.

Апошнія навіны