BE RU EN

«Пяцьдзесят адценняў шэрага» ўзначаліў амэрыканскі паказ

  • 15.02.2015, 21:22

Даход стужкі ад продажу квіткоў у кінатэатрах склаў $81,7 млн.

Фільм «Пяцьдзесят адценняў шэрага», які быў зняты паводле бэстсэлера брытанскай пісьменніцы Э.Л.Джэймс, па першым уікэндзе ўзначаліў амэрыканскі паказ, паведамляе Reuters.

У паведамленні гаворыцца, што даход стужкі ад продажу квіткоў у кінатэатрах склаў $81,7 млн.

На другім месцы з вялікім адставаннем фільм «Kingsman: сакрэтная служба», які атрымаў $35,6 млн, піша «Газета.Ru».

Трэцяе месца дасталася стужцы «Губка Боб 3D», якая за ўікэнд атрымала даход у суме $30,5 млн.

Апошнія навіны