BE RU EN

Паводле раману Стывена Кінга «11/22/63» здымуць серыял

  • 15.02.2015, 20:19

Паводле раману амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга «11/22/63» здымуць міні-серыял.

Яго вырабам зоймецца кампанія Bad Robot. Яе ўладальнік Джэй Джэй Абрамс набыў правы на экранізацыю рамана напрыканцы мінулага года.

Раман Стывена Кінга распавядае пра настаўніка ангельскай мовы, які з дапамогай партала часу вяртаецца ў мінулае, каб прадухіліць забойства прэзідэнта Джона Ф. Кэнэдзі, піша БелаПАН.

«Я - вялікі фанат Стывена Кінга, - кажа Джэй Джэй Абрамс. - Магчымасць папрацаваць з ім над такой эмацыйнай, цікавай і маляўнічай гісторыяй - вялікі гонар для мяне».

Плануецца, што галоўную ролю ў экранізацыі сыграе Джэймс Франко, паведамляе The Hollywood Reporter.

Апошнія навіны