BE RU EN

Аўтамабіль у цэнтры Слуцка тушылі снегам і вадой з балей

  • 15.02.2015, 19:05

У цэнтры Слуцка, у двары дома ля стадыёна школы №5 увечары 14 лютага загарэўся аўтамабіль.

Як піша "Інфа-кур'ер", да прыезду ратавальнікаў навакольныя жыхары тушылі пажар у аўто снегам і вадой з балей.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала няспраўная электраправодка.

Апошнія навіны