BE RU EN

«Цмокi-Мiнск» пацярпелі 15-ю паразу ў сэзоне

  • 15.02.2015, 18:42

15 лютага ў чарговым матчы Адзінай лігі ВТБ баскетбалісты клуба «Цмокi-Мiнск» саступілі на сваёй пляцоўцы чэшскаму «Німбурку».

Лік гульні - 68:85 (13:22, 25:20, 12:20, 18:23).

Балы ў складзе гаспадароў набіралі Іван Мараш (18), Аляксей Лашкевіч (11), Стэнлі Барэл (10), Бранка Міркавіч (9), Аляксандр Кудраўцаў (8), Дзяніс Пастухоў (5), Рашон Фрыман (5) і Віталь Лютыч (2).

Пасля 18 гульняў «Цмокi» з трыма перамогамі і 15 паразамі займаюць апошняе, 16-е месца ў лізе (розніца балаў 1334-1571).

Наступны матч каманда правядзе 25 лютага ў гасцях супраць казанскага Унікса, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны