Навальнага затрымалі ў маскоўскім метро
- 15.02.2015, 18:19
Паліцыянты затрымалі апазіцыянера Аляксея Навального, які раздаваў улёткі ў метро.
Аб затрыманні напісала ў сваім мікраблогу ў Twitter прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.
«Проста стаю ў вестыбюлі, і мяне ахоўваюць 15 чалавек», - паведаміў сам Навальны ў сваім мікраблогу. Кіраўнік маскоўскага аддзялення «Партыі прагрэсу» Мікалай Ляскін заўважыў, што яго наважылі «спраўдзіць праз базы» - праверыць на дачыненне да злачынстваў або правапарушэнняў, піша Lenta.ru.
У прэс-службе ГУУС Масквы факт затрымання пацвердзілі.
«Навальны разам з яшчэ адным грамадзянінам затрыманыя ў метро за спробу парушэння грамадскага парадку і дастаўлены ў аддзел паліцыі для прыняцця пастановы аб прыцягненні іх да адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», - цытуе супрацоўніка прэс-службы «Інтэрфакс».
У канцы снежня мінулага года Аляксей Навальны разам з братам Алегам былі прызнаныя Замаскварэцкі судом Масквы вінаватымі ў махлярстве. Братам інкрымінаваўся крадзеж 26 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ» і звыш 4 мільёнаў у «Шматпрофільнай працэсінгавай кампаніі» ды легалізацыі часткі выкрадзенага. Алег Навальны атрымаў 3,5 года турэмнага зняволення, Аляксей - такі ж тэрмін умоўна. Суд таксама пацвердзіў хатні арышт Аляксея Навальнага. Адпаведную санкцыю Басманны суд Масквы выбраў для Аляксея Навальнага 28 лютага 2014 года - ён парушаў правілы ўмоўнага тэрміну, атрыманага паводле справы «Кировлеса».