BE RU EN

Вызначаныя найлепшыя працы фотаконкурсу National Geographic Traveller

  • 15.02.2015, 17:58

Конкурсны дабор работ праходзіў у рамках шасці намінацый.

National Geographic Traveller падрахаваў вынікі фотаконкурсу 2015 года і назваў імёны фіналістаў, якія былі выбраныя ў шасці тэматычных катэгорыях, перадае BBC.

1. Найлепшая праца ў намінацыі "Гарады". Адная з самых вядомых славутасцяў Лондана - Сабор Святога Паўла - сярод маладых бяроз. Аўтар - Філіп Брод.

2. Найбольшую прыхільнасць журы ў катэгорыі "Рэльефы" меў здымак Крыса Мілера, зроблены ў В'етнаме ў самай вялікай пячоры свету - Шандонг. Фота паказвае ўздым з пячоры на паверхню.

3. Галоўны прыз у намінацыі "Рэкі" атрымаў здымак, які пераносіць нас у халодныя абшары Патагоніі, дзе большую частку года рэкі пакрытыя лёдам. Аўтар - Клэр Картэр.

4. А так выглядае цяперашні пераможца ў катэгорыі "Людзі". Аляксандра Ралука Драгоі зрабіла гэты здымак падчас традыцыйных навагодніх гулянняў у Румыніі.

5. А гэта замалёўка з жыцця пінгвінаў на Фальклендскіх выспах прызнаная найлепшай у намінацыі "Жывёлы". Аўтар - Бары Робэртсан.

6. Гэты здымак быў зроблены сярод маляўнічай прыроды Шры-Ланкі і стаў пераможцам у катэгорыі “Рух”. Аўтар - Янік Таргонскі.

Апошнія навіны