BE RU EN

Тэрарысты «ДНР» і «ЛНР» плануюць правакацыі і падцягваюць тэхніку да лініі размежавання

  • 15.02.2015, 11:48

Незаконныя ўзброеныя фармаванні ў Данецкай і Луганскай абласцях плануюць правакацыі супраць сіл АТА з мэтай дыскрэдытацыі ўкраінскіх байцоў.

Такія дзеянні таксама будуць накіраваныя на зрыў замірэння і рэжыму спынення агню, паведамляе прэс-цэнтр АТА.

«З 6.00 15 лютага тэрарысты вядуць агонь па апорных пунктах і базавых атрадах украінскіх сіл на Дэбальцаўскім кірунку. Таксама бандфармаванні перадыслакуюць асабісты склад і тэхніку з-пад Горлаўкі, Вуглягорску, Вергулавікі да лініі размежавання», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага адзначаецца, што баевікі пад прыкрыццём танкаў і БМП здзяйсняюць спробы штурмаваць пазіцыі сіл АТА паблізу пасёлка Чарнухіна.

Апошнія навіны