BE RU EN

Славенец устанавіў сусветны рэкорд у скачках на лыжах з трампліна (Відэа)

  • 15.02.2015, 11:50

Петэр Прэўц у другой спробе на этапе Кубка свету ў нарвежскім Вікерсундзе заляцеў на 250 метраў.

Гэты вынік стаў новым рэкордам планеты.

Папярэдняе дасягненне (246,5 метраў), устаноўленае ў 2011 годзе на гэтым жа трампліне, належала нарвежцу Юхану Рэменю Эвенсэну, паведамляе «Карэспандэнт».

На спаборніцтвах у Вікерсундзе Прэўц стаў пераможцам, апярэдзіўшы іншага нарвежца Адрэаса Фанемеля і японца Нарыякі Касаі.

Адзначым, што ў свае 22 гады славенец ужо з'яўляецца трохразовым прызёрам Чэмпіянатаў свету і двухразовым прызёрам Алімпіяды-2014 у Сочы.

Апошнія навіны