BE RU EN

У Капэнгагене адбылася страляніна: параненыя трое паліцэйскіх

  • 14.02.2015, 19:33

У выніку страляніны ў сталіцы Даніі параненыя трое супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Reuters.

Паводле папярэдніх звестак, невядомыя напалі на будынак культурнага цэнтра. Са слоў відавочцаў, прагучала да 30 стрэлаў. У гэты час з прамовай выступаў пасол Францыі.

На месцы страляніны быў мастак Ларс Вілкс, які маляваў прарока Мухамеда.

Падазраваныя ў страляніне ў сталіцы Даніі ўцяклі з месца здарэння на аўтамабілі.

Апошнія навіны