BE RU EN

Відэа з Кіяну Рыўзам у метро стала гітом YouTube

  • 14.02.2015, 19:11

Актор не хварэе на зорку - яго можна лёгка сустрэць на вуліцы ды ў іншых грамадскіх месцах.

Аматарскае відэа ў метро з удзелам Кіяну Рыўза стала гітом YouTube. Нягледзячы на тое, што відэа не новае, менавіта гэтая версія стала гітом інтэрнэту.

Вядома, што актор не хварэе на зорку - яго можна лёгка сустрэць на вуліцы ды ў іншых грамадскіх месцах, піша korrespondent.net.

Аднак многіх людзей дагэтуль здзіўляе, што знакамітага актора можна сустрэць у вагоне метро. Магчыма, менавіта таму новае аматарскае відэа менш чым за дзень набрала амаль мільён праглядаў.

Асаблівую ўвагу карыстальнікі звярнулі на тое, што Рыўз саступае сваё месца жанчыне з вялікай торбай. "Кіяну, як заўсёды, прадэманстраваў джэнтльменская паводзіны", - адзначае аўтар відэа ў кароткім апісанні.

Апошнія навіны