BE RU EN

Фотафакт: рэтрамабіль ад дызайнера Jaguar

  • 14.02.2015, 17:52

Jaguar Mark 2 вырабяць накладам 12 паасобнікаў.

Кампанія Classic Motor Cars Limited вырабіць абмежаваным накладам рэтрааўтамабіль Jaguar Mark 2, дызайн якога распрацаваў шэф-дызайнер Jaguar Ян Калум, паведамляе выданне Car.

У кампаніі адзначылі, што кожная вэрсія сэдана атрымаецца ўнікальнай: Калум у вольны ад асноўнай працы час асабіста сустрэўся з усімі адзінаццаццю кліентамі, каб абмеркаваць і зацвердзіць іхныя індывідуальныя пажаданні. Дванаццаты самаход ён падрыхтуе для сябе, піша korrespondent.net.

Рэтракар Яна Калума, над якім спецыялісты Classic Motor Cars працавалі 18 месяцаў, быў прэзэнтаваны ў жніўні 2014 года.

Апошнія навіны