BE RU EN

У Горадні ДАІ прапануе пакатаць закаханых на лімузіне

  • 14.02.2015, 14:52

Але для гэтага парам трэба правільна адказаць на пытанні аб ПДР.

У Дзень святога Валянціна, 14 лютага, закаханых пракацяць на лімузіне, а лялька-сэрца ў рост чалавека будзе раздаваць прысмакі.

Акцыя ДАІ пройдзе на плошчы Тызенгаўза, пачатак а 15.00, піша «Вячэрні Гродна».

Каб пракаціцца на лімузіне, закаханым давядзецца правільна адказаць на пытанні аб Правілах дарожнага руху. Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ будуць спыняць праязджаючыя міма аўтамабілі і дарыць іх кіроўцам падарункі, распавёў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.

Таксама падчас свята фігура ў выглядзе сэрца ў рост чалавека будзе раздаваць прысмакі закаханым парам.

Апошнія навіны