BE RU EN

У Смілавічах загарэўся інтэрнат каледжа

  • 14.02.2015, 13:07

Эвакуаваны 42 чалавекі.

А пятай раніцы 14 лютага ў будынку інтэрната №4 Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа (Чэрвеньскі раён) адбыўся пажар.

Узгаранне адбылося на другім паверсе чатырохпавярховага будынка. Персаналам інтэрната і ратавальнікамі, што прыбылі на выклік, з будынка былі эвакуаваныя 42 чалавекі.

Пацярпелых няма. Агнём пашкоджаная праводка ў электрашчыце. Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны