BE RU EN

Праз Менск перакідваюць вайсковую тэхніку

  • 13.02.2015, 18:40

Цягнік з вайсковай тэхнікай быў заўважаны сёння на шляхах Асіповіцкага кірунку.

Аб гэтым піша чытач сайта charter97.org.

«У 9 гадзін 10 хвілін знаходзіўся на вуліцы Валадзько, зрабіў некалькі кадраў. Рух цягніка ад чыгуначнага вакзала паралельна вуліцы Маякоўскага. Каля 10 платформаў з тэхнікай і апошні з жаўнерамі», - піша ён.

Нагадаем, на працягу другой паловы мінулага года відавочцы рэгулярна паведамлялі аб перасоўванні беларускай вайсковай тэхнікі ля мяжы з Украінай і ў іншых рэгіёнах краіны.

Апошнія навіны