BE RU EN

Кошт нафты Brent перавысіў $60 упершыню са снежня

  • 13.02.2015, 10:44

Кошт паўночнаморскай нафты Brent на лонданскай біржы ICE Futures у пятніцу раніцай упершыню за 2015 год перавысіў адзнаку $60 за барэль.

На такім узроўні нафта апошнім разам таргавалася ў снежні, піша РБК.

А 09:28 у пятніцу нафта маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures дасягнула адзнакі $60,04 за барэль (красавіцкія ф'ючэрсы). Гэта на $0,71 вышэй значэння на закрыцці папярэдніх таргоў - тады барэль Brent каштаваў $59,28.

Апошнім разам такога значэння кошт Brent дасягаў летась 14 снежня.

Фота: Bloomberg

Апошнія навіны