На Урале выпаў блакітны снег
- 13.02.2015, 9:39
У Расеі жыхары Чэлябінска сталі сведкамі незвычайнай з'явы.
У гарадскім пасёлку Лакаматыўны ў Савецкім раёне выпаў блакітны снег. Пра гэта паведамляе "АиФ Челябинск" са спасылкай на мясцовага жыхара Дзмітрыя Кудрэнака.
Са слоў чэлябінца, ён убачыў блакітны снег а 10-11 гадзін раніцы каля складоў групы кампаній Электрамаш на вуліцы Фізкультурная. «Раніцай у паветры таксама адчуваўся своеасаблівы пах металу», - адзначыў Кудрэнак.
У рэгіянальных МНС, Распрыроднадгляд і Мінэкалогіі тое, што адбылося, пакуль не каментуюць.
Адзначым, у пачатку лютага ў Саратаве выпаў снег аранжавага колеру. У абласным цэнтры гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя патлумачылі тое, што адбылося праходжаннем над рэгіёнам паветранага цыклона з Заходняй Сахары.