BE RU EN

Прагноз надвор'я на заўтра: слабыя ападкі і туман

  • 12.02.2015, 18:05

У Беларусі 13 лютага чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У асобных раёнах прагназуюцца слабыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі чакаюцца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, удзень - ад 1 градуса марозу да 4 градусаў цяпла.

Фота: Reuters/Vasily Fedosenko

Апошнія навіны