BE RU EN

Мадрыд назвалі самым аптымальным кірункам на Дзень святога Валянціна

  • 12.02.2015, 16:59

Мадрыд назвалі самым бюджэтным кірункам для спатканняў у Дзень святога Валянціна.

Пра гэта паведамляе The Daily Mail са спасылкай на даследаванне Currency Fair, піша «Газета.Ru».

Экспэрты вывучылі звесткі аб коштах кактэйляў, квіткоў у кіно, вячэры і паездкі на таксі ў вядомых гарадах свету і прыйшлі да высновы, што танней за ўсё спатканне абыдзецца ў Мадрыдзе. Агульная сума расходаў там складзе £71,4.

Рамантычны вечар у Рыме будзе каштаваць закаханым £82,82, у Сіднэі - £102,79, у Лондане - £116,41.

Самым дарагім выявілася спатканне ў Жэневе - £169,99.

Апошнія навіны