BE RU EN

Горад у Каталоніі накрыла таксічнае памяранчавае воблака

  • 12.02.2015, 16:28

Над горадам Ігуаладай у гішпанскай вобласці Каталонія павісла таксічнае памяранчавае воблака, якое ўтварылася ў выніку аварыі на хімічным заводзе кампаніі Simar.

Выбух азотнай кіслаты, які справакаваў пажар і ўзнікненне воблака, адбыўся раніцай у чацвер. У выніку аварыі пацярпелі тры чалавекі, паведамляе BBC.

Улады звярнуліся да мясцовых жыхароў з рэкамендацыяй не выходзіць з дамоў і зачыніць вокны.

Спецыялісты заявілі, што воблака паступова рассейваецца, аднак далейшае развіццё сітуацыі залежыць ад умоў надвор'я.

Горад Ігуалада, у якім пражываюць 65 тысяч чалавек, размешчаны прыкладна ў 60 кіламетрах на паўночны захад ад Барселоны.

Апошнія навіны