BE RU EN

Домрачава фінішавала другой у індывідуальнай гонцы ў Халменколене

  • 12.02.2015, 15:17

Найлепшы вынік паказала лідар агульнага заліку Кубка свету фінка Кайса Мякярайнен.

На этапе Кубка свету ў біятлоне ў Халменколене 12 лютага найлепшы вынік у індывідуальнай гонцы на 15 км паказала лідар агульнага заліку Кубка свету фінка Кайса Мякярайнен.

Як адзначае "Прессбол", асноўная спаборніца беларускі Дар'і Домрачавай у агульным заліку Кубка свету ўпершыню ў кар'еры прадэманстравала беспамылковую стральбу ў гэтай дысцыпліне - 43.54,8 (0-0-0-0).

Домрачава заняла другое месца - +1.18,3 (1-0-0-0), чэшка Вераніка Віткава - трэцяе (+1.20,9 - 0-0-0-0).

Апошнія навіны