BE RU EN

Уночы мяжу Украіны пераехалі 50 расейскіх танкаў

  • 12.02.2015, 14:40

Таксама з Расеі ва Украіну перакінутыя сістэмы залпавага агню.

Ваеўнікі нарошчваюць сілы на найбольш "гарачых" кірунках. Найперш - на паўднёвым усходзе Луганскай вобласці і Дэбальцаўскім кірунку. Казаць пра паляпшэнне сітуацыі пакуль не выпадае. Пра гэта сёння заявіў вяшчальнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша "Сегодня".

"Нягледзячы на заявы высокапастаўленых асоб РФ аб адсутнасці расейскай вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны, уночы 12 лютага каля населенага пункта Ізварын мяжу пераехалі 50 танкаў, 40 "Градаў","Ураганаў" ды "Смерчаў" і 40 БТР", - паведаміў Лысенка.

Паводле ягоных слоў, за мінулы дзень Дэбальцава 14 разоў абстралялі з "Градаў" і артылерыі.

"Задача ваеўнікоў - выціснуць украінскія войскі з гэтага стратэгічнага раёна. З гэтай мэтай ваеўнікі спрабуюць заняць пазіцыі на вышынях пад сялом Логвінава", - растлумачыў Лысенка.

Апошнія навіны